Беларус — пераможца французскага этапу Кубка свету па лыжных марафонах

8 лютага ў Францыі прайшоў шосты этап Кубка свету па лыжных марафонах. У мужчынскай гонцы на 76 км вольным стылем перамог беларус Аляксей Іваноў. Ён пакінуў за сабой італьянцаў Туліё Грандэліса і Марка Катанэа. Наш суайчыннік адолеў трасу за 3 гадзіны, 40 хвілінаў 07 секундаў.

"Весь спорт"