Беларусь плануе далучыцца да Канвенцыі СЕ аб процідзеянні гандлю людзьмі

Ідзе праца па далучэнні Беларусі да Канвенцыі Савета Еўропы аб процідзеянні гандлю людзьмі. Плануецца, што краіна стане ўдзельніцай гэтага міжнароднага акта ўжо да канца года. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Акрамя таго, распрацоўваецца ініцыяваны МУС праект закона аб процідзеянні гандлю людзьмі, які, як сцвярджаюць у міліцэйскім ведамстве, увасобіць найлепшыя дасягненні сусветнай практыкі, а таксама сістэматызуе дзеючыя ў краіне нарматыўныя акты па барацьбе з сучасным рабствам.