Беларусь працягвае абасноўваць неабходнасць другой галіны "Ямал-Еўропы"
Мэтазгоднасць будаўніцтва другой галіны газаправода "Ямал - Еўропа" не выклікае ніякіх сумненняў. Аб гэтым заявіў першы намеснік гендырэктара "Белтрансгазу" Цвітамір Сарахан. Паводле яго словаў, падчас будаўніцтва сістэмы "Ямал - Еўропа" прадугледжвалася магчымасць існавання дзвюх галінаў, а наяўная цяпер інфраструктура дазваляе зрабіць будаўніцтва другой галіны больш таннай.
Сарахан падкрэсліў, што выкарыстанне "Ямал-Еўропа-2" дазволіць сэканоміць час перакачкі газу ў Еўропу, бо гэта самы кароткі шлях у Еўропу. Таксама ён назваў яго "адным з самых эканамічна выгадных варыянтаў", у адрозненне ад расійскага праекту пабудовы газаправода па дне Балтыйскага мора.
Нагадаем, з прапановай зноў разгледзець магчымасць будаўніцтва другой галіны газаправода "Ямал-Еўропа" выступіла 17 студзеня беларуская дэлегацыя на Маскоўскай міжнароднай канферэнцыі па пытаннях дастаўкі расійскага газу спажыўцам у Еўропе. Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі заявіў, што гэты праект абышоўся б расіянам удвая танней, чым іншыя варыянты, якія разглядаюцца ў Маскве.
БЕЛТА