Беларусь працягвае перамовы з “Газпромам” па кошце газу на 2008 год

Віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Іван Бамбіза заявіў, што перамовы паміж нашай краінай і “Газпромам” па кошце газу на 2008 год, працягваюцца.
З такой заявай ён выступіў у парламенце, адказваючы на пытанні дэпутатаў аб кошце на газ у другім квартале наступнага года.

Пры гэтым Бамбіза адмовіўся каментаваць магчымасць захавання на працягу ўсяго 2008 года кошту на газ, вызначанага на першы квартал 2008 года.

Нагадаем, “Газпром” 14 снежня паведаміў, што кошт на газ для Беларусі ў першым квартале 2008 года складзе 119 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

“Інтэрфакс”