Беларусь прапануе "Газпраму" захаваць у 2010-м цэны на газ цяперашняга года
Захаваць у 2010 годзе цэны на газ цяперашняга года прапануе Беларусь на перамовах "Газпраму". Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі, беларускі бок будзе настойваць на прапанове "прымарозіць рух па цэнах на 2010 год і пакінуць умовы 2009 года па формуле і каэфіцыенту". Аднак Сямашка прызнаўся, што не ведае, "чым закончацца перамовы па газе".
БЕЛТА нагадвае, што цяпер Беларусь плаціць 115 долараў за 1 тысячу кубаметраў газу, у 2010 годзе цана можа падняцца да 166-168 долараў.
БЕЛТА нагадвае, што цяпер Беларусь плаціць 115 долараў за 1 тысячу кубаметраў газу, у 2010 годзе цана можа падняцца да 166-168 долараў.