Беларусь прапануе ўключыць Расію і Казахстан у сябры Ўсходняга партнёрства
Беларусь прапануе ўключыць у групу сяброў Усходняга партнёрства Расію, Казахстан, а таксама краіны “Асацыяцыі свабоднага гандлю” ― Ісландыю, Нарвегію, Швейцарыю і Ліхтэнштэйн.
Пра гэта на брыфінгу ў Мінску паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Нагадаем, 24 траўня ў польскім Сопаце пройдзе нефармальны саміт Еўрасаюза.
Яго наведае і беларускі міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Чакаецца, што там ён абмяркуе польска-іспанскую ініцыятыву аб стварэнні групы сяброў Усходняга партнёрства.
У ходзе саміту Мартынаў сустрэнецца з міністрамі замежных спраў Іспаніі і Ўкраіны.