Беларусь правядзе ў Маскве перамовы аб кошце на газ у 2009 і 2010 гадах
Беларускі бок у сераду ў Маскве працягне перамовы аб кошце на газ для нашай краіны ў 2009 і 2010 гадах. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання Расіі паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС.
На перамовы ў Маскву выехала беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Мікалаем Зайчанкам. Нагадаем, згодна з пяцігадовым кантрактам, падпісаным 31 студзеня 2006 года, з 2008 года кошт на газ для Беларусі будзе вызначацца па формуле, прывязанай да кошту нафтапрадуктаў на еўрапейскіх рынках.
Сёлета цана павінна скласці 67% ад сярэднееўрапейскага кошту, у 2009 годзе — 80%, у 2010 годзе — 90%. У першым паўгоддзі 2008 года кошт газу для Беларусі складае 119 долараў за тысячу кубаметраў.