Беларусь прайграла барацьбу за правядзенне чэмпіянату свету па хакеі
Чэмпіянат свету па хакеі 2013 года не пройдзе ў Беларусі. Паводле вынікаў галасавання, якое прайшло на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею, гаспадарамі чэмпіянату стануць шведы. Нагадаем, на яго правядзенне прэтэндавалі Беларусь, Чэхія, Венгрыя,
Латвія і Швецыя. Напярэдадні галасавання Латвія зняла сваю кандыдатуру
на карысць Швецыі. У выніку, 70% атрымала шведская заяўка, беларусы
набралі 15% галасоў, венгры – 8%, чэхі – 3%.
Раней Беларуская федэрацыя хакею заяўляла, што ў выпадку няўдачы будзе прэтэндаваць на правядзенне чэмпінату свету ў 2014 годзе.
Раней Беларуская федэрацыя хакею заяўляла, што ў выпадку няўдачы будзе прэтэндаваць на правядзенне чэмпінату свету ў 2014 годзе.