Беларусь прыме Еўрапейскую канферэнцыю вайсковага спорту

Беларусь атрымала права прыняць Еўрапейскую канферэнцыю Міжнароднага савету вайсковага спорту. Яна адбудзецца ўвосень 2011 года, інфармуе БЕЛТА. Такое рашэнне было прынята на 65-й Генеральнай асамблеі Міжнароднага савету ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).

Права на правядзенне гэтай канферэнцыі падаецца краіне, якая дасягнула высокіх вынікаў у вайсковым спорце. Таму выбар на карысць Беларусі сведчыць пра высокі рэйтынг нашай краіны ў сферы вайсковага спорту.