Беларусь прыпыняе нафтавы праект ў Венесуэле “Хунін-1”
“Беларуснафта” прыпыніла ўдзел у венесуэльскім праекце “Хунін-1”. Высветлілася, што будаваць нафтавыя вышкі стала нерэнтабельна. Гэта паказаў дадатковы аналіз бізнес-плану, перадае “Ежедневник” са спасылкай на начальніка аддзела міжнародных праектаў “Беларуснафты” Андрэя Бохана.
Па яго словах, калі пачыналася прапрацоўка праекту, кошты на энерганосьбіты былі вышэй, чым цяпер. Таму і прынята рашэнне аб часовым прыпыненні прац па “Хунін-1”. Разам з тым Андрэй Бохан падкрэсліў, што “гэты праект не замарожаны”.
Тым часам працягвае працу сумеснае беларуска-венесуэльскае нафтаздабываючае прадпрыемства “Петралера Белавенесалана”. Сёлета за першае паўгоддзе яно здабыла больш за 240 тысяч тон нафты.