Беларус распрацаваў праект выяўлення палавога жадання кароваў
Гэтую ідэю яму падказала жонка, якая працуе на агракамбінаце.
У другі дзень беларускага стартап-тура расійскага фонда "Сколкава" ў Мінску былі прадстаўленыя праекты фіналістаў конкурса прэзентацый па некалькіх накірунках, у тым ліку і па "Інфармацыйных тэхналогіях". Як паведамляе 42.TUT.BY, з 11 праектаў прадставілі 8.
Адзін з праектаў — "Сістэма аўтаматычнага выяўлення палавога жадання кароваў Ovi-bovi". Яго прадстаўляў Дзмітрый Шырокі. Паводле яго слоў, праект важны, паколькі "малочная прадуктыўнасць каровы залежыць ад яе правільнага асемянення".
Ідэю праекта Шырокаму падказала жонка, якая працуе на агракамбінаце. Яна распавяла, што прыборы, якія выкарыстоўваюцца ў беларускіх гаспадарках, каштуюць каля 100 еўра. Датчык Ovi-bovi можа прадавацца за 50 долараў пры сабекошце ў $10-15. Мяркуецца, што камплект для фермы акупіцца за адзін год.
Праект Дзмітрыя Шырокага заняў першае месца.

Пра іншыя праекты можна паглядзець тут.
Фота: tut.by, kv.by