Беларусь разлічвае на 10 мільярдаў долараў інвестыцый

Аб гэтым заявіў амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч, гаворачы аб выніках інвестыцыйнага форума ў Лондане.
Дыпламат распавёў, што барацьба сярод патэнцыйных фундатараў разгарнулася за праект будаўніцтва “Мінск-сіці”, піша расійская “Независимая газета”.

Цікавасць таксама праяўлялася да развіцця інфраструктуры, турызму і да банкаўскай сферы.

Разглядаўся на форуме і праект будаўніцтва новай лініі МАЗа, праект супрацоўніцтва з амерыканскай кампаніяй “Катэрпілар”, якая зацікавілася размяшчэннем вытворчасці камплектуючых дэталяў у Беларусі.