Беларус Рыбакоў прызнаны найлепшым цяжкаатлетам свету 2007 года
Найлепшым цяжкаатлетам свету прызнаны беларус Андрэй Рыбакоў. Гэта стала вядома пасля апублікавання вынікаў апытання спецыялістаў,
праведзенага Міжнароднай федэрацыяй цяжкай атлетыкі сумесна з часопісам
World Weightlifting ("Сусветная цяжкая атлетыка"). Прычым наш
суайчыннік перамог у галасаванні са значнай перавагай: у Рыбакова 905
ачкоў, а ў бліжэйшага канкурэнта, кітайца Чжана Гуочжэна - 428 балаў.
Цікава, што на трэцім месцы яшчэ адзін беларускі спартовец - Андрэй Арамнаў з 412 ачкамі.
Рыбакоў стаў найлепшым цяжкаатлетам невыпадкова. Летась у вагавай катэгорыі да 85 кілаграмаў ён другі раз запар стаў чэмпіёнам свету. Акрамя таго, ён абнавіў адзін са сваіх сусветных рэкордаў.
БЕЛТА