Беларус Рындзюк дапамог "Даўгаве" выйсці ў фінал Кубка Латвіі

Беларускі футбаліст Мікалай Рындзюк дапамог "Даўгаве" з Даўгаўпілсу выйсці ў фінал Кубка Латвіі. "Даўгава" ў паўфінале ў гасцях перамагла "Юрмалу" з лікам 2:1.  Рындзюк правёў увесь матч і на 7-й хвіліне адкрыў лік - ён рэалізаваў пенальці, які сам жа і "зарабіў".

У фінале "Даўгава" згуляе 15 чэрвеня з "Вентспілсам", які перамог "Сконта" - 2:1.

Прессбол