Беларус Самойлаў — пяты ў агульным заліку велагонкі "Джыра дэль Трэнціна"
Да завяршэння набліжаецца шматдзённая велагонка "Джыра дэль Трэнціна". Перадапошні этап, які адбыўся 24 красавіка, беларус Браніслаў Самойлаў з каманды Amica Chips - Knauf пераадолеў з 21-м вынікам. У агульным заліку ён па-ранейшаму займае пятае месца. Наш Яўген Собаль з Centri della Calzatura заняў 52-е месца на трэцім этапе, а ў агульным заліку апынуўся 37-м.
Першым дыстанцыю ад італьянскага Тэзэра да аўстрыйскага Інерфільгратэна працягласцю 165,5 км пераадолеў паўднёваафрыканец Роберт Хантэр з каманды Barloworld. У генеральнай класіфікацыі лідэрства трымае славенец Янез Брайкавіч з "Астаны".
БЕЛТА