Беларус Самсонаў выйграў на старце чэмпіянату свету па настольным тэнісе

Беларус Уладзімір Самсонаў паспяхова стартаваў на чэмпіянаце свету па настольным тэнісе ў японскай Ёкагаме. Як інфармуе БЕЛТА, у першым паядынку адзіночнага разраду Самсонаў (6-ы нумар сусветнага рэйтынгу) упэўнена перайграў прадстаўніка Бразіліі Х'юга Хаяму (133) — 4:0 (11:8, 11:5, 11:6, 11:9). Наступным сапернікам найлепшага беларускага тэнісіста будзе паўднёвакарэец Хон Джан Кім (52).

Яшчэ адзін наш суайчыннік Віталь Нехвядовіч (192) выбыў пасля першага тура, саступіўшы расіяніну Ігару Рубцову 1:4 (11:8, 12:14, 5:11, 14:16, 9:11).

У парным разрадзе Самсонаў і Нехвядовіч разграмілі славенцаў Ураса Слацінсека і Бояна Токіча ў чатырох партыях. 1 траўня яны згуляюць з сінгапурскім дуэтам Нінг Гао - Зі Янг. Яшчэ адзін беларускі тандэм Павел Платонаў - Аляксандр Кучук прайграў прадстаўнікам Польшчы Люцыяну Блашчыку і Жень Ваню — 1:4.

У жаночых змаганнях беларуска Вікторыя Паўлавіч (24) узяла верх над славацкай спартоўкай Барбарай Балазовай (255) з сухім лікам 4:0. Яшчэ дзве нашы суайчынніцы спынілі выступы ў адзіночным разрадзе. Вераніка Паўловіч (57) прайграла расіянцы Алене Трошневай (130) 1:4, а Аляксандра Прывалава (244) саступіла прадстаўніцы Нямеччыне Джыяду Ву з лікам 2:4.