Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе
Беларус Уладзімір Самсонаў заняў 2-е месца на прэстыжным турніры па настольным тэнісе "Топ-12". У ім прымалі ўдзел 12 найлепшых еўрапейскіх майстроў малой ракеткі, паведамляе БЕЛТА. У германскім Дзюсельдорфе ў фінальным паядынку Ўладзімір Самсонаў (2-і нумар еўрапейскага рэйтынгу) прайграў немцу Ціма Болю (1) - 2:4. На шляху да вырашальнага матчу наш суайчыннік на папярэднім этапе ў групе D абыграў з аднолькавым лікам 4:1 нямецкага тэнісіста Крысціяна Шуба (10) і шведа Ёргена Персана (7). У чвэрцьфінале беларус з тым жа вынікам абыграў харвата Зорана Прымораца (9), а ў матчы за выхад у фінал разграміў прадстаўніка Аўстрыі Чэн Вейксіна (8) з сухім лікам 4:0.
У жаночых спаборніцтвах беларуска Вікторыя Паўловіч (4) не здолела выйсці ў чвэрцьфінал. У папярэдняй групе В яна прайграла немцы Эльке Шаль (10) - 1:4 і К'ян Лі (6, Польшча) - 3:4. Дарэчы, прадстаўніца Польшчы дайшла да фіналу, дзе ваа ўпартым змаганні саступіла Джыао Лі (3) з Галандыі - 3:4.
Наступны турнір "Топ-12" адбудзецца ў лютым 2011 года ў бельгійскім Льежы.