Беларус спрабаваў перасячы ўкраінскую мяжу пад кузавам грузавіка
Украінскія памежнікі 25 сакавіка затрымалі ў Закарпацкай вобласці 29-гадовага мужчыну. Ён спрабаваў перасячы мяжу, схаваўшыся пад прычэпам грузавога аўтамабіля MAN. Памежнікі знайшлі яго паміж дном і запасным колам аўтамабіля ў пункце пропуску "Ужгарад". Затрыманы назваўся грамадзянінам Літвы і прад'явіў як доказ літоўскі пашпарт, але памежнікі выявілі, што фотакартка ў дакуменце прылепленая.
Пазней мужчына прызнаўся, што ён з Беларусі і спрабаваў трапіць у Ірландыю, дзе пражываюць яго сваякі. Ён растлумачыў, што непрыкметна схаваўся пад прычэпам грузавіка, які стаяў на ўзбочыне каля пункта пропуску "Ужгарад", паведамляе навінавы партал "SITEUA.org".