Беларусь спрабуе вярнуць дакументы Радзівілаў з нямецкіх архіваў
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ала Галубовіч. Паводле яе слоў у нямецкім горадзе Кобленц знаходзіцца 1144 дакументы.
Ала Галубовіч: “Там захоўваюцца дакументы з нясвіжскага архіва Радзівілаў. Гэта быў прыватны архіў, які належыў нашчадкам Радзівілаў. Па прамой лініі — гэта Стэфанія, дачка Дамініка Радзівіла, якая пабралася шлюбам з Вітгенштэйнам і з’ехала ў Нямеччыну. І вось іхнія нашчадкі перадалі дакументы ў бундэсархіў”.
Ала Галубовіч таксама адзначыла, што вярнуць дакументы будзе вельмі складана. Нямецкаму боку неабходна прапанаваць нешта ўзамен.