Беларус стаў срэбраным прызёрам на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе
У Баку завяршыўся чэмпіянат Еўропы па барацьбе, паведамляе "Прессбол". У вагавай катэгорыі да 96 кг вылучыўся беларус Цімафей Дзейнічэнка, які прабіўся ў фінал. У вырашальнай сутычцы ён саступіў алімпійскаму чэмпіёну Пекіна расіяніну Асланбеку Хуштову, які выйграў трэці еўрапейскі тытул запар - 0:5, 0:2.