Беларусь — сярод найгоршых у рэйтынгу эканамічнай свабоды
У чарговым штогадовым рэйтынгу эканамічнай свабоды, які складаецца амерыканскім даследчым цэнтрам Heritage Foundation і газетай The Wall Street Journal, Беларусь апусцілася на 155-е месца са 179-ці. У папярэднім годзе яна размяшчалася на 5 пазіцый вышэй, паведамляе АФН.
Усе краіны ў рэйтынгу падзеленыя на пяць катэгорыяў — "свабодныя", "збольшага свабодныя", "з сярэднім узроўнем свабоды", "збольшага несвабодныя" і "прыгнечаныя", куды і патрапіла Беларусь. Узровень беларускіх эканамічных свабодаў ацэнены ў 47,9 бала са 100 магчымых.
Наш саюзнік Расія знаходзіцца на 143-ім месцы ў катэгорыі "у асноўным несвабодныя".
Лідзіруюць катэгорыі эканамічна "свабодных" краінаў — Ганконг, Сінгапур, Аўстралія, Новая Зеландыя, Швейцарыя і Канада.