Беларусь сёння наведае дэлегацыя Сербіі на чале з віцэ-прэм’ерам
Дэлегацыя Сербіі на чале з віцэ-прэм'ерам — міністрам эканомікі і рэгіянальнага развіцця Младжанам Дзінкічам наведае Беларусь 30-31 сакавіка, паведамляецца ў прэс-рэлізе МЗС Беларусі.
Сербская дэлегацыя правядзе перамовы ў міністэрствах прамысловасці і эканомікі, Мінскім гарвыканкаме, наведае трактарны завод, а таксама возьме ўдзел у працы кантактна-кааперацыйнай біржы на базе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Падчас сустрэч бакі абмяркуюць пытанні актывізацыі беларуска-сербскіх эканамічных адносін, у тым ліку перспектывы рэалізацыі шэрагу сумесных праектаў, а таксама стварэнне Беларуска-Сербскага савета дзелавога супрацоўніцтва, інфармуе “Інтэрфакс”.