Беларусь трапіла ў лік сусветных лідараў па колькасці суіцыдаў
Беларусь уваходзіць у лік сусветных лідараў па колькасці самагубстваў. Пра гэта паведаміў супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Анатоль Гелда. Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, лідарамі па адносным паказчыку колькасці самагубстваў з'яўляюцца таксама Літва, Расія, Венгрыя, Казахстан, Латвія ды Ўкраіна. Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), за 2007 год у Беларусі ўзровень самагубстваў складаў 27,4 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, у Літве — 42, у Расіі — 36, Венгрыі — 28,5, Казахстане — 26,9, Латвіі — 26, Украіне — 25.
Самы нізкі ўзровень самагубстваў у такіх краінах, як Вялікабрытанія (7 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва), Мальта (6), Албанія (4), Грэцыя (3), Арменія (2,4), Азербайджан (0,6), Егіпет (0,1).
Дарэчы, паводле класіфікацыі СААЗ, высокім лічыцца ўзровень самагубстваў больш за 19 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, а крытычным для дэмаграфічнай сітуацыі — больш за 30 выпадкаў.
У 2009 годзе лік суіцыдаў у Беларусі ўзрос больш як на 20% у параўнанні з 2008-м і склаў 28,5 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.