Беларусь у перспектыве закупіць у Расіі зенітна-ракетныя комплексы С-400

Беларусь у перспектыве закупіць у Расіі зенітна-ракетныя комплексы С-400. Пра гэта заявіў міністр абароны нашай краіны генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.

Паводле яго словаў, гэты комплекс не толькі здольны наносіць удары па авіяцыі праціўніка, але і збіваць ракеты. Гэта дапамагло б Беларусі істотна прасунуцца наперад у пытаннях супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, лічыць Мальцаў.

Дарэчы, нашу краіну таксама зацікавілі новыя расійскія вайсковыя знішчальнікі. Іх плануюць купіць у бліжэйшыя гады. “На момант закупкі гэта будзе самая сучасная тэхніка. Старызна нам не патрэбна”, зазначыў міністр абароны Беларусі.

Інтэрфакс