Беларусь удвая павялічыць пастаўкі мяса з трэціх краін

Квота на пастаўкі мяса ў Беларусь з трэціх краін да канца 2014 года павялічана ўдвая. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве, паведаміў агенцтву БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, Беларусь зможа павялічыць пастаўкі свініны з 20 тысяч тон да 40, мяса птушкі — з 10 тысяч тон да 20.

У ходзе абмеркавання прадстаўнікі расійскіх мясных саюзаў выказалі занепакоенасць тым, што дадатковыя аб'ёмы імпартнага мяса будуць паступаць на тэрыторыю Расіі. Беларускі бок запэўніў, што гэтыя аб'ёмы імпартнай сыравіны патрэбныя выключна для забеспячэння ўнутранага рынку.