Беларусь удвая зменшыла аб'ёмы паставак бульбы для Татарстана
Беларусь без тлумачэння прычынаў зменшыла ўдвая экспартную колькасць бульбы для Татарстана. Нагадаем, падчас нядаўняга візіту ў Мінск прэзідэнта Татарстана Рустама Мініханава была дасягнутая на самым высокім узроўні дамоўленасць пра пастаўкі 100 тысяч тон бульбы. Аднак, як паведамляе сайт prokazan.ru, цяпер беларускі бок абяцае паставіць толькі 40 тысяч тон.
Паводле словаў мэра Казані Ільсура Метшына, дастаўка гародніны з Беларусі пачнецца ў верасні і працягнецца да пачатку лістапада.
Паводле словаў мэра Казані Ільсура Метшына, дастаўка гародніны з Беларусі пачнецца ў верасні і працягнецца да пачатку лістапада.