Беларус Уладзімір Самсонаў прайграў на Кубку свету па настольным тэнісе
Беларус Уладзімір Самсонаў не змог пераадолець чвэрцьфінальны бар'ер Кубка свету па настольным тэнісе, што разыгрываецца ў іспанскай Барселоне. Крыўдзіцелем беларуса ў матчы за выхад у паўфінал быў немец Ціма Боль —
4:1 (11:3, 11:8, 11:7, 2:11, 11:7). У 2005 і 2006 гадах сапернікі
сустракаліся на групавой стадыі, і абодва разы перамога была на баку
Самсонава. У Барселоне нямецкаму спартсмену ўдалося ўзяць рэванш.
БелаПАН
БелаПАН