Беларусь увяла абмежаванні на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі з Брытаніі

6 жніўня Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі жывёльнага паходжання і кармоў з Вялікай Брытаніі, дзе зарэгістраваны выбух яшчуру. Паводле “БелТА”, прынятыя захады дазволяць засцерагчы нашую краіну ад распаўсюджвання хваробы. Пакуль што афіцыйнай інфармацыі аб выбуху яшчуру ў Вялікабрытаніі ад Міжнароднага эпізаатычнага бюро яшчэ не паступала. Але ў Беларусі вырашана увесці абмежаванні неадкладна.

На часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі жывёльнага паходжання з Вялікай Брытаніі вырашыўся таксама Рассяльгаснагляд.