Беларусь узнялася на 54-е месца ў рэйтынгу развіцця інфармацыйных тэхналогій
54-е месца ў рэйтынгу развіцця інфармацыйных тэхналогій па версіі Міжнароднага саюза электрасувязі займае Беларусь. У параўнанні з 2002 годам нашая краіна ўзнялася на тры прыступкі.
Як адзначае беларускі партал tut.by, у рэйтынгу адсочвалася развіццё інфармацыйных тэхналогій у 154 краінах свету ў 2002-2007 гадах. У прыватнасці, улічвалася колькасць хатніх камп'ютараў, якія маюць беларусы, і іх падключэнне да Інтэрнэта, узровень пісьменнасці насельніцтва ды шэраг іншых параметраў.
Дарэчы, усе нашыя бліжэйшыя суседзі нас апярэджваюць: Літва займае 33-е месца, Польшча - 39-е, Расія - 50-е, Украіна - 51-е. А ў лідэрах знаходзіцца Швецыя.