Беларус Васіль Кірыенка стаў чэмпіёнам свету па веласпорце на шашы

Беларус Васіль Кірыенка стаў чэмпіёнам свету па веласпорце на шашы

Беларус Васіль Кірыенка ўпершыню ў кар'еры стаў чэмпіёнам свету па веласпорце на шашы. У амерыканскім Рычмандзе ён выйграў індывідуальную гонку з асобным стартам. 53,5 км Кірыенка прехаў за 1 гадзіну 2 хвіл. 29,42 сек. Як перадае БЕЛТА, наш суайчыннік атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Алімпіядзе-2016.

Агулам у гонцы прымалі ўдзел 65 раварыстаў. Другое месца заваяваў італьянец Адрыяна Малоры, які саступіў Кірыенку 9 секундаў. Бронзавым прызёрам стаў француз Жэром Капель.

Яшчэ адзін беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў фінішаваў 27-м.

На мінулым чэмпіянаце свету па веласпорце на шашы ў Іспаніі Кірыенка ў гэтай жа дысцыпліне заняў чацвёртае месца.

Дарэчы, гэты сезон для спартоўца ўдалы. У траўні ён выйграў індывідуальную гонку з асобным стартам на Джыра д'Італія. А ў чэрвені заваяваў "золата" на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку.