Беларусь вылучыць у склад войскаў АДКБ каля 2000 чалавек
Беларусь вылучыць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ больш за 2 тысячы чалавек. Пра гэта, паводле інфармацыі БЕЛТА, паведаміў міністр абароны Беларусі Юры Жадобін. Па словах міністра, Беларусь вылучае злучэнні Ўзброеных Сіл, спецыяльны атрад хуткага рэагавання ад МУС, афіцэраў Антытэрарыстычнага цэнтра і частку групы "А" КДБ, падрадзяленні рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Беларусі. Гэта будзе каля 2 тысяч ад Узброеных Сіл, 80 чалавек ад МУС, каля 30 - ад МНС і столькі ж ад КДБ.
Жадобін падкрэсліў, што ніякіх супярэчнасцяў не існуе ў дамове аб КСАР з дзейсным заканадаўствам Беларусі ў частцы ўдзелу краіны ў вайсковых дзеяннях за мяжой. "Пасля таго, як будзе прыняты закон, у нас з'явіцца заканадаўчая база для прыцягнення згаданых сіл і сродкаў у КСАР АДКБ. Гэта не гаворыць пра тое, што мы будзем прыцягваць свае часці і злучэнні дзе заўгодна. Ёсць зона адказнасці, адпаведныя дамовы пра тое, у якіх выпадках будуць прыцягвацца гэтыя сілы і сродкі, і на падставе якіх кіруючых дакументаў", - сказаў міністр.