Беларус вынайшаў ровар, на якім можна ездзіць па снезе і лёдзе
Беларускі вынаходнік сканструяваў новы транспартны сродак, паведамляе тэлерадыёкампанія “Мір”. Аэрадынамічная машына знешне нагадвае ровар, але на ёй можна спакойна перасоўвацца па жвіры, снезе і лёдзе. Сам вынаходнік Віктар назваў гэтую машыну глайдэрам. Віктар — аспірант, а жыве за горадам. Яму складана дабірацца да інстытута, а са звычайнай мотатэхнікі маладому чалавеку нічога не пасуе. Таму ён і прыдумаў сабе глайдэр.
Глайдэр мае вібрараму, рухавік як у самалёце Е12, а таксама вінт, зроблены на адмысловую замову ў авіятэхніка. Сярэдні выдатак паліва — тры літры на сто кіламетраў. Выкарыстоўваць транспарт можна не толькі для забавы. Максімальная хуткасць глайдэра — 80 км/г. Рухавік заводзіцца пры любых умовах надвор’я. Выкарыстоўваць мадэль могуць эколагі, работнікі лясных гаспадарак і МНС.