Беларусь выпрацавала канчатковую пазіцыю па ўдзеле ў Мытным саюзе
Беларусь выпрацавала канчатковую пазіцыю па ўдзеле ў Мытным саюзе. 23 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў адпаведную нараду. Паводле інфармацыі БЕЛТА, у ёй прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей, намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў, старшыня Прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Гэта ўжо другая нарада на гэтую тэму на працягу лістапада.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 27 лістапада ў Мінску адбудзецца паседжанне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС. У яго рамках плануецца правесці мерапрыемствы з удзелам трох прэзідэнтаў — Беларусі, Казахстана і Расіі — і абмеркаваць пытанні па фармаванні Мытнага саюза і ў перспектыве — Адзінай эканамічнай прасторы. На паседжанні таксама плануецца падпісаць дакументы, якія павінны пакласці пачатак функцыянаванню Мытнага саюза трох дзяржаваў.
За аснову пры прыняцці канчатковага рашэння беларускім бокам аб уваходзе Беларусі ў Мытны саюз узятая ацэнка магчымых наступстваў для эканамічнай і палітычнай бяспекі краіны. Беларусь чакае, што гэта якасна новае інтэграцыйнае ўтварэнне будзе грунтавацца на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай выгады, забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў і паслуг, універсальнага нетарыфнага рэгулявання, роўных умоваў гаспадарання для прадпрыемстваў, ухілення неабгрунтаваных бар'ераў ва ўзаемным гандлі.
Лукашэнка заявіў, што інтэрасы краін у Мытным саюзе павінны быць узаемнымі і збалансаванымі.