Беларусь выступіла супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі
Беларуская дэлегацыя ў ААН выступіла супраць прыняцця дэкларацыі, якая прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі пасля расійска-грузінскага канфлікту. Рэзалюцыю "Аб становішчы ўнутрана перамешчаных асоб і ўцекачоў з Абхазіі (Грузія) і Цхінвальскага раёна Паўднёвай Асеціі (Грузія)" прыняла 10 верасня Генеральная асамблеяя ААН, паведамляе "Хартыя'97" са спасылкай на грамадзянскую кампанію "Еўрапейская Беларусь".
Супраць рэзалюцыі рэзка выступілі прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, якія назвалі гэты дакумент "палітычна матываваным". Прычынай выступу стала тое, што ў дакуменце згаданыя тэрыторыі называюцца грузінскімі. Такім чынам, Генасамблея ААН прызнала тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі.
Акрамя Расіі супраць рэзалюцыі прагаласавалі дэлегацыі 18 краін, у тым ліку, дэлегацыя Беларусі. Супраць рэзалюцыі выказаліся таксама Арменія, Алжыр, В'етнам, Куба, М'янма, Сірыя, Лаос, Індыя, Шры-Ланка, Балівія, Венесуэла, Зімбабвэ, Іран і іншыя.
За прыняцце дакумента прагаласавалі 48 краін, уключаючы ўсё краіны-сябры Еўрапейскага Саюза, 78 дэлегацый устрымаліся.