Беларус выйграў велагонку «Пяць кольцаў Масквы»
Беларускі веласіпедыст Аляксандр Кучынскі стаў пераможцам міжнароднай шматдзённай гонкі «Пяць кольцаў Масквы». Па выніках пяці этапаў, за якія гоншчыкі пераадолелі 675 кіламетраў, ён на 6 секундаў апярэдзіў прадстаўніка латышскай каманды Сяргея Фірсанава. Кучынскі выйграў тры з пяці этапаў — Крамлёўскае, Вераб’ёўскае і Крылацкае кольцы.
Дарэчы, летась беларус быў толькі трэцім, але выйграў залік лепшага горнага гоншчыка.
Gazeta.ru
Дарэчы, летась беларус быў толькі трэцім, але выйграў залік лепшага горнага гоншчыка.
Gazeta.ru