Беларус, які перавозіў зброю, застанецца ў турме Бангкока як мінімум 12 дзён

Экіпаж самалёта Іл-76, які ў мінулую суботу затрымалі ў Тайландзе з грузам зброі, застанецца пад вартай яшчэ 12 дзён. Такое рашэнне сёння прыняў крымінальны суд Бангкока, перадае агенцтва “РИА Новости”.
Нагадаем, капітан грузавога самалёта — грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў. У нядзелю яго 6 гадзінаў дапытвала тайская паліцыя.

Ён распавёў, што лайнер вылецеў з Украіны і загружаў зброю на борт у Паўночнай Карэі. Затым ён мусіў вярнуцца назад ва Ўкраіну. Петухоў настойвае, што экіпаж нічога не ведаў пра ваенны характар грузу.

Самалёт затрымалі 12 снежня. Борт запытаў пасадку ў аэрапорце Бангкока для дазапраўкі. Пасля папярэджання ад амерыканскіх калег тайскія паліцыянты агледзелі самалёт і выявілі схованку з гранатамётамі і кампанентамі для зенітна-ракетных комплексаў. Усяго – каля 40 тон зброі.

Экіпажу прад'явілі абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі, паведамленні лжывай інфармацыі пра характар грузу і спробе нелегальна правезці зброю праз тэрыторыю Тайланда.