Беларусь яшчэ на пачатку года адмовілася ад стабілізацыйнага крэдыту

Міністэрства фінансаў Беларусі яшчэ ў пачатку 2007 года адмовілася ад расійскага стабілізацыйнага крэдыту. Пра гэта паведаміў саветнік расійскай амбасады ў Мінску Аляксандр Фралоў. Нагадаем, 30 ліпеня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках перамоў у Маскве са старшынёй урада Расіі Міхаілам Фрадковым заявіў, што беларускі бок разлічвае на атрыманне расійскага стабілізацыйнага крэдыту ў найбліжэйшы час.

7 жніўня першы намеснік беларускага прэм'ера Уладзімір Сямашка паведаміў, што перамовы аб прыцягненні расійскага стабілізацыйнага крэдыту працягваюцца. Як адзначыў Аляксандр Фралоў, на дадзены момант ніякіх перамоў па атрыманні крэдыту не вядзецца.

БелаПАН