Беларусь заняла 85-е месца ў рэйтынгу паспяховасці сярод 104 краін свету
Беларусь заняла 85-е месца ў рэйтынгу найбольш паспяховых краін свету. Усяго ў спіс трапіла 104 дзяржавы. Рэйтынг падрыхтавала брытанская арганізацыя Legatum Institute.
Ён складаецца з вывучэння 79 параметраў, у які ўваходзяць матэрыяльнае становішча і якасць жыцця, эканамічныя паказчыкі, узровень адукацыі, якасць аховы здароўя, бяспека жыхароў краіны, узровень асабістых свабодаў і прысутнасць дэмакратычных інстытутаў. Першае месца заняла Фінляндыя, другое — Швейцарыя, трэцяе — Швецыя.
Таксама ў першую дзясятку трапілі Данія, Нарвегія, Аўстралія, Канада, Галандыя, ЗША і Новая Зеландыя.
Найменш паспяховымі краінамі сталі Цэнтральная афрыканская рэспубліка, Емен, Судан і Зімбабве.
Сярод нашых суседзяў лепшы паказчык у Польшчы. Яна на 29-м месцы. Латвія — 37-я, Украіна — 61-я, Расія — 69-я. Літва ў рэйтынгу чамусь не згадваецца.