Беларусь заняла толькі 94-е месца сярод міралюбных краінаў
94-е месца сярод 140 дзяржаў заняла Беларусь у штогадовым рэйтынгу міралюбства краінаў свету. Даследаванне правёў брытанскі інстытут эканомікі і міру сумесна з аналітычным аддзелам часопіса "The Economist".
Яно ўключала ацэнку па 24 крытэрыях, датычных знешняй палітыкі і ўнутранай сітуацыі ў краінах: выкананне правоў чалавека, палітычная стабільнасць, злачыннасць, магчымасць тэрактаў, узброеныя канфлікты і іншае.
Самымі міралюбнымі краінамі прызнаныя Ісландыя, Данія і Нарвегія.
У гэтым рэйтынгу нашыя суседзі займаюць наступныя пазіцыі: Польшча - 35-я, Латвія - 39-я, Літва - 41-я, Украіна - 84-я, Расія - 131-я.
Наша ніва