Беларусь запазычылася "Газпраму" амаль 166 млн долараў

Кантрактная цана газа для Беларусі ў трэцім квартале 2009 года склала 115,25 долара за тысячу кубаметраў супраць 157,74 долара ў другім квартале. Як паведамляе "Коммерсантъ" са спасылкай на справаздачу "Газпрама", у дакуменце гаворыцца, што сусветны фінансавы крызіс справакаваў праблемы ў беларускай эканоміцы, у выніку чаго знізілася плацёжаздольнасць краіны. За расійскі газ, які быў пастаўлены ў студзені-чэрвені 2009 года, Мінск мусіць яшчэ заплаціць 165 млн 840 тысяч долараў (у верасні "Газпрам" называў іншую суму — каля 200 млн долараў). Кіраўніцтва "Белтрансгазу" і "Газпраму" дамовіліся, што запазычанасць ліквідуецца да канца года.