Беларусь заплаціць штраф за тое, што бярэ мала расійскага газу?
Паводле ацэнкі ААТ "Белтрансгаз", аб'ём закупаў расійскага газу Беларуссю ў 2009 годзе складзе 18,3 млрд куб. м. Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на агенцтва ПРАЙМ-ТАСС. Гэты аб'ём на 3,8 млрд куб. м, або на 17,2% менш, чым запланавана ў адпаведнасці з паліўным балансам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2009 год.
Як раней заяўляў дарадца па эканамічных пытаннях расійскай амбасады ў Беларусі Андрэй Кузняцоў, у адпаведнасці з кантрактам паміж ААТ "Газпром" і ААТ "Белтрансгаз" беларускі бок павінен выплачваць штрафныя санкцыі ў тым выпадку, калі ідзе недабор газу больш за 10% ад закантрактаванага аб'ёму.
Крыніца, блізкая да "Газпрому", паведаміла ПРАЙМ-ТАСС, што "Газпром" не зняў прэтэнзіі па недаборы Беларуссю аб'ёмаў газу, прадугледжаных кантрактам на 2009 год. Па словах крыніцы, раней "Газпром" і беларускі бок прышлі да дамоўленасці, што прэтэнзіі па недаборы газу не будуць ывстаўляцца толькі па студзені, аднак адпаведных дамоўленасцяў па астатніх месяцах няма.