Беларус заваяваў бронзавы медаль юніёрскага чэмпіянату свету
Бронзавы медаль юніёрскага чэмпіянату свету, які стартаваў у Канадзе, заваяваў беларускі спартсмен Аляксей Абромчык. У індывідуальнай гонцы на 12,5 км ён зрабіў два промахі і прапусціў наперад прадстаўнікоў Францыі і Фінляндыі. Беларус Аляксандр Мінгалёў быў шостым. Пасля гэтай гонкі ў агульнакамандным заліку Беларусь займае другое месца пасля фінаў, паведамляе БЕЛТА.