Беларус заваяваў бронзу на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе
Бронзавы медаль заваяваў на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе беларус Аляксандр Кікінеў. Спаборніцтвы прайшлі ў Даніі. Беларускі спартсмен выступаў у вагавай катэгорыі да 74 кілаграмаў.
Кікінеў прайграў толькі ў 1/4 фінала, калі саступіў Селчуку Чэбі з Турцыі, які пасля стаў чэмпіёнам свету. У барацьбе за бронзу беларус перамог спартсменаў з Казахстана і Нямеччыны.
Як паведамляе БЕЛТА, узнагарода Аляксандра Кікінева аказалася адзінай для беларусаў у спаборніцтвах "грэка-рымлян".