Беларусь займае трэцяе месца па медалях у пераліку на адзінку насельніцтва

Трэцяе месца па алімпійскіх медалях займае Беларусь сярод іншых краін-удзельніц Гульняў у Пекіне, калі здабытыя нашымі атлетамі ўзнагароды пералічыць на адзінку насельніцтва.

Нагадаем, беларуская алімпійская зборная мае 19 медалёў, а ў нашай краіне жыве 9 млн 709 тыс. чалавек. Лідыруе ў гэтым рэйтынгу Ямайка (11 медалёў і 2 млн 800 тыс. жыхароў), на другім месцы - Аўстралія (46 медалёў і 20 млн жыхароў).

ЗША ў гэтым рэйтынгу займаюць толькі 15 радок, а Кітай - 20-ы, адзначае lemantar.livejournal.com.

Нагадаем, што ў агульнакамандным медальным заліку ХХIХ летняй Алімпіяды-2008 у Пекіне алімпійская зборная Беларусі заняла 16-е месца.