Беларусь збіраецца будаваць малакаперапрацоўчы завод на Ўрале

9 чэрвеня беларуская дэлегацыя сустрэлася з губернатарам Чалябінскай вобласці Пятром Суміным. Як паведамляе сайт "Накануне.ру", беларускі бок прапанаваў пабудаваць сумеснае малакаперапрацоўчае прадпрыемства ў Чалябінскай вобласці. Прапанова зацікавіла мясцовага губернатара.

Акрамя таго беларуская дэлегацыя прапанавала на базе Чалябінскага трактарнага заводу арганізаваць зборку і вытворчасць дэталяў для трактароў мінскага заводу, дарожнай тэхнікі кампаніі "Амкадор", грузавых аўтамабіляў "БелАЗ".

Самыя перспектыўныя прапановы ўвойдуць у пратакол аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, які плануецца падпісаць увосень бягучага года падчас візіту дэлегацыі Чалябінскай вобласці ў Беларусь.