Беларусь жадае далучыцца да экалагічных канвенцыяў Савета Еўропы
Беларусь зацікаўленая ў далучэнні да двух канвенцыям Савета Еўропы: Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяродкаў пасялення ў Еўропе (Бернская канвенцыя) і Еўрапейскай канвенцыі аб ландшафтах. Асаблівую цікавасць уяўляе другая канвенцыя, якая дапамагла б закансерваваць і захаваць старыя панскія сядзібы і паркі, інакш кажучы — ландшафты, створаныя чалавечымі рукамі. "У Беларусі такіх месцаў шмат. Яны патрабуюць сёння абароны і досыць сур'ёзнага рэсурсу для іх аднаўлення", — цытуе начальніка упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Рачэўскага агенцтва БелаПАН.