Беларус зламаў руку, калі праз акно спрабаваў дакрануцца да іншага цягніка
Здарэнне адбылося днямі ў электрычцы “Мінск — Жлобін” на перагоне Данілаў Мост — Чырвоны Бераг.
27-гадовы жыхар Светлагорска ехаў са сталіцы. У нейкі момант ён заўважыў электрычку, якая рухалася паралельна. Ён адчыніў акно і паспрабаваў да яе дацягнуцца, піша “Вячэрні Бабруйск”. Пры гэтым хлопец атрымаў адкрыты пералом рукі.
На станцыі Чырвоны Бераг небараку знялі з цягніка і адвезлі на “хуткай” у жлобінскую бальніцу.
Фота — ria.ru