Беларуса, які закуў сына ў ланцуг, яшчэ не асудзілі

Суд над беларускім курортнікам, які ў Крыме закуў сына ў ланцуг, яшчэ не пачаўся. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік пракурора Сакскай міжраённай пракуратуры: Пракуратура: “Следства вядзецца ў міліцыі. Тое, што справа знаходзіцца не ў судзе, гэта я ведаю, яна яшчэ не накіраваная ў суд. Яна знаходзіцца ў вытворчасці следчага аддзела Сакскага гарадскога аддзела міліцыі. Больш падрабязнай інфармацыяй я не валодаю”.

Як паведамляла Еўрарадыё, у ліпені беларус-курортнік, які адпачываў у куротнай вёсцы Міхайлаўка, абкруціў ланцугом шыю свайго сына. Мужчына сцвярджаў, што робіць гэта з мэтай выхавання.