Беларусам будуць чытаць лекцыі пра дасягненні айчыннай навукі

Беларускае таварыства "Веды" атрымала статус рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання. Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі, указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 кастрычніка.

Новы статус дазволіць таварыству эфектыўна ўзаемадзейнічаць з органамі ўлады ў правядзенні асветніцкай працы, інфармаванні насельніцтва аб дасягненнях навукі, адукацыі, культуры, а таксама арганізоўваць лектарскія калектывы на месцах, павысіць адказнасць зацікаўленых арганізацый за падбор лектарскіх кадраў, прафесійна рыхтаваць штатных працаўнікоў, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу.

БЕЛТА