Беларусам ізноў трэба рэгістраваць свае аўтамабілі на мяжы з Расіяй
Расія зноў будзе рэгістраваць транспартныя сродкі, якія прыязджаюць на тэрыторыю РФ з Беларусі. Для наведвання суседняй дзяржавы на ўласным аўто давядзецца афармляць Пасведчанне часавага ўвозу транспартнага сродку. Па звестках АФН, 27 сакавіка Федэральная мытная служба Расіі адмяніла дзеянне свайго ж ліста ад 6 красавіка мінулага года. Ліст гадавой даўніны якраз і прыпыняў працэдуру рэгістрацыі.
Імпартныя мыты на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь значна ніжэйшыя за расійскія. Пры адсутнасці фізічнай мяжы паміж дзвюма дзяржавамі продаж (па даверанасці) растаможаных у Беларусі аўтамабіляў у Расію быў вельмі прыбытковым бізнэсам. Каб абмежаваць давоз легкавых аўтамабіляў з Беларусі, Расія і ўвяла рэгістрацыю.
На расійскай мытні ведаюць пра новы загад, але чакаюць яго афіцыйнага паступлення поштай.